Да юбілею Круталевіч Надзеі Аляксееўны

Да юбілею Круталевіч Надзеі Аляксееўны
Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуе з юбілеем вядучага рэдактара рэдакцыйна-выдавецкага аддзела музея Круталевіч Надзею Аляксееўну!

Амаль 20 гадоў Надзея Аляксееўна плённа і карпатліва працуе ў буйнейшым музеі краіны – выконвае стыль-рэдактуру, карэктуру матэрыялаў для выстаў, розных музейных публікацый (навуковыя артыкулы і каталогі, выдавецкія праекты, паведамленні на інтэрнэт-рэсурсах музея), аказвае кансультатыўную дапамогу навуковым супрацоўнікам па пытаннях правапісу і граматыкі. 

Супрацоўнікі музея ведаюць Круталевіч Н.А. як прафесіянала высокага ўзроўню, спецыяліста з глыбокімі ведамі ў галіне мовазнаўства. Надзеі Аляксееўне ўласцівы і добрыя асабістыя якасці – ветлівасць і тактоўнасць, добразычлівасць і ўраўнаважанасць. 

Калектыў музея шчыра жадае Надзеі Аляксееўне моцнага здароўя і дабрабыту, шчасця, утульнасці і дастатку ва ўсім! Няхай у жыцці будзе шмат добрых падзей і прыемных сустрэч з калегамі і сябрамі, роднымі і блізкімі!

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва