Канцэрт

Музычны чацвер у Мастацкім разам з Polifonica!

Музычны чацвер у Мастацкім разам з Polifonica!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 жніўня ў 18:30 запрашаем на канцэрт хору Polifonica “Слухай жа, сэрца, песняў і казкаў”.

Музычная праграма будзе прысвечана творчасці Янкі Купалы, выстава партрэта якога зараз праходзіць у галоўным корпусе музея. Сёлета 7 ліпеня споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. 

Нашы наведвальнікі змогуць пачуць беларускія, рускія і літоўскія народныя песні, духоўную музыку ў выкананні музыкантаў з вялікім выканальніцкім вопытам і выдатнымі вакальнымі данымі. 

Прагучаць творы аўтараў: Ул. Кур’ян, А. Рашчынскі, А. Ларын, А. Атрашкевіч, O. Gjelo, E. Esenvalds, J. Runestad, A. Makor і інш.

Стваральнік і дырэктар хору – Вольга Іванова, дырыжор – Павел Шэпелеў.

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (вул. Леніна, 20).

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва