Праграма

Праграма “НОЧЫ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ”

Праграма “НОЧЫ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Больш чым праграма – ноч сіняга колеру! 

Мастацкі прыадкрывае заслону таямніцы самай доўгачаканай падзеі сезона. Прадстаўляем праграму штогадовай міжнароднай акцыі “НОЧ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ” у Мастацкім. Знайдзіце сваё адценне сіняга ў залах Мастацкага ў гэтую суботу, з 19:00 да 01:00 

Генеральны партнёр акцыі – плацежная сістэма БЕЛКАРТ і “Музеі Беларусі разам з Белкарт”. 

Таксама партнёрамі праекта выступаюць друкавальны цэнтр “Карандаш”, Афістон Маркет і Relouis. 

Білеты ўжо ў продажы!

ГАЛОЎНЫ КОРПУС (ЛЕНІНА, 20)

19:00 Урачыстае адкрыццё

19:10 – 22:00 Музычная праграма “У маўчанні ночы таямнічай” ад Школы музыкі для ўсёй сям’і “MASTERS” (пляцоўка перад музеем) 

19:10 – 19:30 Майстар-клас з барабанамі ад творчай майстэрні АСГАРТ (фае) 

19:00 – 00:00 Інтэрактыўная лакацыя “Злоўленае святло Шагала” ад друкарскага цэнтра “Карандаш” (вялікая галерэя) 

19:00 – 01:00 Beauty-квэст ад Relouis: пагружэнне ў атмасферу прыгажосці, знаёмства з каралём Луі; VR-падарожжа па Італіі; самыя яркія падарункі гэтай вясны (колькасць падарункаў абмежавана) (рускае мастацтва, 1 зала)

19:00 – 22:00 “Водар сіняга”: аромастанцыя ад галерэі “Нос” (рускае мастацтва, 2 зала)

19:00 – 00:00 Інтэрактыўная fashion-інсталяцыя ад Kiko Richen (рускае мастацтва, 3 зала)

19:00 – 21:00 “Серабрыста-блакітныя гукі арфы”: музычная пляцоўка салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай і вучняў (рускае мастацтва, 4 зала)

19:00 – 20:30 Прагляд музычнай казкі “Сіняя птушка” (1976) (рускае мастацтва, 5 зала) 

21:00 – 23:00 Лекцыя Арцёма Лапіцкага “Сіні: у пагоні за марай. Гісторыя сіняга колеру ў выяўленчым мастацтве” (рускае мастацтва, 5 зала) 

19:00 – 00:30 “Праекцыя сіняга”: рэлакс-зона, прагляд слайдаў з сусветнымі шэдэўрамі (правае крыло белай залы)

19:00 – 22:00 Імерсіўная прастора маляванкі ад Белкарт сумесна з Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам ім. А.К. Глебава (беларускае мастацтва XIX – пачатку XX ст.)

19:00 – 00:30 Навукова-пазнавальная лакацыя “Сіні колер – сутнасць, тэхналогія, успрыманне” ад Супольнасці папулярызацыі навукі “КОсмас Твой” (беларускае мастацтва XX–XXI ст., 1 зала)

19:00 – 23:00 Творчая майстэрня АСГАРТ: фотазоны, драўляныя гульні, жывая скульптура “Чараўнік Ультрамарын” (беларускае мастацтва XX–XXI ст., 2 зала)

19:30 – 20:30 / 21:30 – 22:30 Майстар-клас па скетчынгу з Лізай Емяльянавай і студыяй “Рисуй Кривее” і Офистон Маркет (беларускае мастацтва XX–XXI ст., 3 зала)

19:30 – 19:50 Fashion-праект “Рэальныя сны Шагала. Стыль унутранага свету”  (белая зала) 

19:30 – 22:00 VR-прагулка па творчасці Марка Шагала – культурна-асветніцкі праект навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава сумесна з ініцыятывай “Музеі Беларусі разам з Белкарт” (белая зала) 

19:30 – 23:00 Віктарына ад Белкарт і Нацыянальнага мастацкага музея “Вы знаёмы з Маркам Шагалам?” (колькасць падарункаў абмежавана) (выстава “Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара”)

20:00 – 00:00 Майстар-класы па народных рамёствах “ART ад Белкарт. Культурны код” (выцінанка, маляванка) (зала мастацтва краін Еўропы)

20:00 – 01:00 Майстар-клас па цыянатыпіі ад Акадэміі фатаграфіі BFA (беларускае мастацтва XX–XXI ст., 4 зала)

20:30 – 00:30 Шарж ці партрэт на памяць: скетч-бот створыць унікальны партрэт або вясёлы шарж тут і зараз (партрэтны жывапіс Беларусі XVI-XVIII)

22:00 – 22:20 Fashion-праект “Рэальныя сны Шагала. Стыль унутранага свету” (фае) 

00:00 – 00:20 “Прывід оперы” і “Травіята” ў выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі Марты Данусевіч і Тараса Прысяжнюка (фае)

ВЫСТАВА “ДВА СТАГОДДЗі МОДЫ Ў МАСТАЦКІМ”

19:00 / 21:00 / 23:00 У Ноч музеяў 3 сэты прагулак з калекцыянерам + віртуальная прымерачная на выставе “Два стагоддзі моды ў Мастацкім” ад Owls’ Group (колькасць квіткоў абмежавана, набыць можна толькі ў касе музея)

ВЫСТАВАЧНЫ КОРПУС (К. МАРКСА, 24)

19:30 – 20:00 / 21:00 – 21:30 / 23:00 – 23:30 Экскурсіі ад куратара Любові Сысоевай (выстава “Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.”, 3 паверх)

19:30 – 20:30 Адкрытыя чытанні з дзецьмі зборніка казак “Сіняя Світа” (выстава “Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра”, 4 паверх) 

20:30 – 21:10 Лекцыя з аўтарам дзіцячай кнігі “Мастацтва і я” Палінай Няхайчык і Офистон Маркет (выстава “Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра”, 4 паверх) 

22:00 – 23:00 Творчая сустрэча з Мікалаем Байрачным (выстава “Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра”, 4 паверх)

20:00 – 21:00 Майстар-клас па вырабе традыцыйнага галаўнога ўбору “Кубак” (выстава “Гармонія свету неглюбскіх ткачых”, 3 паверх)

МУЗЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА (белая зала)

20:10 – 20:50 Незвычайны саюз гуку і прасторы на dj-сэце ад чароўнай VÈRTIGO

21:00 – 21:40 Музычны флэшмоб ад хору “Паліфоніка” 

21:50 – 22:20 Рамантычныя песні пад жывы акампанемент саксафона і гітары ад Merit 

22:30 – 23:00 “Музычная прагулка” з салістамі Вялікага тэатра Беларусі Мартай Данусевіч і Тарасам Прысяжнюком

23:00 – 23:30 “Залаты стандарт” дыджэйскай культуры: дыджэй-сэт на вініле ад першай дзяўчыны-дыджэя ў Беларусі – Дар’і Пушкінай

23:40 – 00:10 Акустыка па-беларуску ад “Дабранач” 

00:15 – 00:40 “Беларуская свага” ад Lightowy business

НА ПРАЦЯГУ ЎСЁЙ НОЧЫ МУЗЕЯЎ

  • “Сіняя выстава” VOVA FRUCK, HANNA & FRIENDS (вялікая галерэя)
  • Фота на памяць з унікальным сюжэтам, створаным з дапамогай ШІ ад Белкарт (выстава “Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара”)
  • Інтэрактыўная фотазона ад Белкарт
  • Квэст па пастаяннай экспазіцыі музея “Знайдзі сіні” з падарункамі ад Офистон Маркет (фае)
  • Лакацыя ад “Карандаш” “Асколкі лазурыту” і фотазона “Экспанат № 2B. Сіні” (беларускае мастацтва XX–XXI ст., 4 зала)

 

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
іншыя выставы
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва