Мерапрыемства

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

16 мая (субота) з 16:00 да 22:00 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” у рамках акцыі “Ноч музеяў 2026” пройдзе творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”.

У праграме: 

16.00 – Аглядная экскурсія па пастаяннай экспазіцыі музея. 

17.00 –“Слуцкі пояс у шляхецкім касцюме” – музейная праграма з майстар-класам.

Колькасць удзельнікаў абмежавана (15 чалавек)!

18:00 – “Вясновы букет” – майстар-клас па вырабе аб’ёмных кветак.   

Колькасць удзельнікаў абмежавана (15 чалавек)!

19.00 – Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. 

20.30 – Паказ фільма “Шлях мастака” – знаёмства з жыццём і творчасцю самага вядомага прадстаўніка роду, мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча. 

21.00 – спектакль ценявога тэатра“Белая Сарока”паводле твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. 

На працягу дня вы зможаце пазнаёміццаз пастаяннай экспазіцыяй музея і наведаць выставу “Багі і героі Старажытнай Грэцыі ў афортах Іагана Генрыха Цішбейна”. Выстава прэзентуекорпус гравюр XVIII ст. з выявай сюжэтаў са старажытнагрэцкай міфалогіі і побыту, выкананых на паперы вяржэ ў тэхніках афорта і ручной гравіроўкі. Таксама вашай увазе прапануецца выстава керамікі Вольгі Сіняўскай “Міфы зямлі маёй”.

 

Уваход па білеце ў музей.

Тэлефон для даведак: (017) 358-88-78

Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Чакаем вас у нашым музеі!

 

іншыя выставы
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва