Мерапрыемства

Творчая сустрэча з калекцыянерам Ігарам Сурмачэўскім

Творчая сустрэча з калекцыянерам Ігарам Сурмачэўскім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Часовая экспазіцыя “Празрыстасць” унікальная… Сярод выставачных залаў, усе сцены якіх упрыгожаны жывапісам, гэтая зала сустракае наведвальнікаў бляскам мастацкага шкла.

Усе экспанаты – уласнасць калекцыянера Ігара Вячаслававіча Сурмачэўскага, і ніхто не раскажа пра гэтыя прадметы мастацтва лепш, чым іх уладальнік. 

У рамках творчай сустрэчы: 

- аб напрамках сусветнай і айчыннай шкловытворчасці XVIII–XX стст.: еўрапейскае і расійскае шкло XVIII–XIX стст., шкляныя інталіі і камеі XVIII ст., шкло эпохі мадэрну; 

- аб асаблівасцях антычнага шкла, налібоцкага шкла, муранскага шкла і англійскага крышталя; 

- а таксама аб знакавых шэдэўрах: масонскіх кубках для агапы, кубку гетмана вялікага кароннага Ксаверыя Браніцкага і жамчужыне калекцыі – вялізным кубку караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма І і яго сувязі з Радзівіламі. 

  • 27 жніўня (чацвер), 17:00
  • К. Маркса, 24, трэці паверх
  • уваход па білеце ў музей
Фота
іншыя выставы
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва