“Вераснёвая ноч у Мастацкім-2025”

 “Вераснёвая ноч у Мастацкім-2025”
Нацыянальны мастацкі музей адкрывае восеньскі сезон сваёй штогадовай акцыяй “Вераснёвая ноч – 2025”, якая традыцыйна пройдзе ў Дзень горада Мінска 13 верасня з 17:00 да 23:00.

Гэты горад самы лепшы горад на зямлі!

Першае жоўтае лісце ўжо кружыць у паветры, а значыць, наступіла пара сагравацца і натхняцца мастацтвам! У гэты вечар пад купалам Мастацкага збяруцца музыканты і акцёры, дызайнеры і мастацтвазнаўцы, фатографы і мадэлі... Новыя выставы і творы пастаяннай экспазіцыі ў вячэрнім кантэксце паўстануць перад вамі ў іншым абрамленні. Чакаем вас у самым сэрцы нашага горада па вуліцы Леніна, 20.


Праграма
 

17.00-23:00 Фотазона з рэтра-аўтамабілямі на пляцоўцы перад музеем

17.00-17:30/19.00-19:30 Музычныя эцюды ад лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, педагогаў музычнай школы №10 імя Я. Глебава Алены Дзегцяровай і Таццяны Краснабаевай (цымбалы) (фае музея/белая зала)

17.30 – 18.30 Падарожжа ў свет гукаў і гармоніі з Анастасіяй Кудрук на выставе «Лета. Спякота» (глюкафон, гуслі, варган, флейта, камертоны, кітайскі званочак)

19.00 – 20.00 Музычна-пластычны перформанс ад Ганны Сачыўка на выставе «Лета. Спякота»

20.00 – 22.00 Майстар-клас па вырабу паперы ручнога ліцця і паштовак, а таксама маляванне з прафесійным мастаком для людзей з парушэннем слыху ад арт-школы “Выше крыші”  (залы мастацтва краін Еўропы і беларускага мастацтва ХХ-ХХI ст.)

20.00 – 22.00 Майстар-клас па аргенцінскім танга ад студыі танга Esso (фае музея)

19.30 – 21.00 Канцэрт калектыву «Astrocellos» (белая зала)

18.00 – 20.00 Майстар-класы ад Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі: малюнак кавай і роспіс драўляных загатовак (пры падтрымцы сеткі магазінаў АРТ-тэрыторыя)

22.00 – 23.00 Імерсіўны паказ арт-калекцыі паводле твораў Міхаіла Савіцкага ад Млына моды (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі) (белая зала)

22.00 – 23.00 Падарожжа ў свет гукаў і гармоніі з Анастасіяй Кудрук на выставе «Святло ў далонях» (глюкафон, гуслі, варган, флейта, камертоны, кітайскі званочак) (4 паверх, выставачны корпус)

Квэст з прызамі ад Dominos (колькасць прызоў абмежавана)


Кошт білета на мерапрыемства: для дарослых – 20 р., для навучэнцаў і студэнтаў – 10 р., для ўладальнікаў “Карты госця” – бясплатна.

1
2
3
4
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень