Выстава "Анатоль Тычына. Чароўны Мінск"

Выстава "Анатоль Тычына. Чароўны Мінск"
10 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася юбілейная выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага графіка, майстра лінагравюры Анатоля Мікалаевіча Тычыны (1897 – 1986).

На выставе прадстаўлена больш за 80 твораў майстра за паўвекавы перыяд яго творчасці з вялікіх калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея, у якіх захоўваецца больш за 750 твораў майстра. Прыехаўшы пасля заканчэння вучобы ў мастацкай школе ў Омску ў Мінск у 1922 годзе, Анатоль Тычына пачаў графічны летапіс горада, апошнія творы якога датуюцца сярэдзінай 1980-х – часам перабудовы. Ён стаў запатрабаваным мастаком-ілюстратарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва (за творчае жыццё аформіў больш за 200 кніг), захавальнікам калекцыі, мастаком, калекцыянерам і прапагандыстам малога жанру графікі – экслібрыса, мастаком-афарміцелем многіх беларускіх музейных і выставачных экспазіцый Мінска і Масквы 1920–1960-х гадоў, адным з першых мінскіх дызайнераў.

На юбілейнай выставе глядач убачыць увесь шырокі дыяпазон і разнастайнасць творчасці майстра, пачынаючы з вытанчаных твораў 1920-х гадоў у стылістыцы “Свету мастацтва”, а таксама цудам уцалелых малюнкаў і плакатаў перыяду індустрыялізацыі 1930-х, графічнага афармлення беларускіх часопісаў 1920–1930-х гадоў Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, у тым ліку і ўнікальнага збору эскізаў стандартных “супрэматычных” вокладак 1930–1931 гадоў (калекцыя БДАМЛіМ), да некалькіх класічных твораў з велізарнай калекцыі экслібрысаў, замалёвак з натуры сельгаскамун Палесся 1946 года, “Водны транспарт Беларусі” і дызайну абгортак цукерак мінскай фабрыкі “Камунарка” (са збору БДАМЛіМ).

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень