Выстава "Барыс і Іван Казаковы: постскрыптум"

Выстава "Барыс і Іван Казаковы: постскрыптум"
Выстава “Барыс і Іван Казаковы: постскрыптум”, якая пачне працаваць з 22 красавіка ў Выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24), прымеркавана да 85-годдзя Барыса Іванавіча Казакова (1937—2008), жывапісца і графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Экспазіцыя ўключае каля 50 твораў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Беларускага саюза мастакоў.

На выставе будуць дэманстравацца не толькі закончаныя палотны, але і эцюды, накіды, якія ў большасці сваёй не экспанаваліся раней.

Вобразная пабудова палотнаў, сродкі выразнасці, выбар тэм і сюжэтаў сведчаць, што Барыс Іванавіч Казакоў быў пераважна мастаком драмы і трагедыі. У працах мастака злучаюцца любаванне, зачараванне прыгажосцю свету і разуменне неад’емнай драматычнасці, трагедыйнасці гэтага жыцця.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва