Выстава «Беларусь вызваленая: запаведзь 1944»

Выстава «Беларусь вызваленая: запаведзь 1944»
8 мая 2024 года ў 18:20 у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава прымеркавана да 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Айчынная вайна – адна з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі. На тэрыторыю краіны прыпаў адзін з першых удараў нямецкіх войскаў па тэрыторыі СССР: ужо 28 чэрвеня 1941 года, праз шэсць дзён пасля пачатку вайны, быў узяты Мінск, а да канца жніўня ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі. Тры гады акупацыі і цяжкія баі, двойчы пракаціліся па тэрыторыі краіны, у 1941 і 1944 гадах, забралі каля двух мільёнаў жыццяў і пакінулі глыбокі адбітак у народнай свядомасці. Для некалькіх пакаленняў нядаўняя гісторыя падзялілася на “даваенную” і “пасляваенную”.

Ваенная тэма стала адной з цэнтральных у беларускім выяўленчым мастацтве на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Гэта сведчыць аб значнасці тэматыкі для беларускага народа, а размах і шырыня вобразаў, створаных мастакамі ў савецкі перыяд, надалі хрэстаматыйны характар многім творам.

Экспазіцыя ўключае работы розных гадоў: самыя раннія з іх створаны яшчэ ў ваенныя гады (З. С. Паўлоўскі, В. В. Волкаў). Гледачы змогуць пазнаёміцца з творчасцю некалькіх пакаленняў мастакоў (Б. У. Аракчэеў, І. І. Белановіч, Л. А. Дударэнка, М. Р. Залозны, Х. М. Ліўшыц, А. П. Мазалёў, Б. А. Няпомняшчы, А. Ф. Семілетаў, Я. М. Харытоненка, Л. Д. Шчамялёў, П. М. Явіч), кожнае з якіх прыўнесла ў ваенную тэму сваё светаадчуванне, разуменне і досвед.

Экспанаванне выставы пройдзе з 8 мая па 23 чэрвеня 2024 года.

Куратар выставы – Паліна Гарашчэня, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, захавальнік калекцыі «Беларускі жывапіс».

 

Падзеі
Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Саломапляценне"
Майстар-клас "Саломапляценне"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Ткацтва"
Майстар-клас "Ткацтва"

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень