Выстава "Жаночыя вобразы"

Выстава "Жаночыя вобразы"
7 сакавіка 2023 года ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” адкрыецца выстава твораў мастакоў ХІХ – пачатку ХХ ст. “Жаночыя вобразы” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Ва ўсе часы вобраз жанчыны натхняў творцаў. Маці, каханая, дачка, незнаёмка – усе яны станавіліся гераінямі жывапісных твораў яшчэ з часоў старажытнасці. І ў кожную эпоху сімвал жаночай прыгажосці знаходзіў сваё ўвасабленне. Найбольш яскрава ён раскрыўся ў XIX стагоддзі.

Мастакі гэтай эпохі надавалі вялікую ўвагу ўнутранаму свету жанчыны, паказвалі яе ў розных амплуа, раскрывалі інтымныя моманты побыту.

На адных партрэтах – яна меланхалічная, задуменная, загадкавая. На іншых – дае магчымасць разгледзець усю глыбіню і своеасаблівасць сваёй жаночай натуры.

Разнастайнасць жаночых вобразаў прадстаўлена на выставе з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва