Лекцыя А.А.Гужалоўскага “Музеі Беларусі ў віхуры вайны”

Лекцыя А.А.Гужалоўскага “Музеі Беларусі ў віхуры вайны”
15 сакавіка (субота) 2025 года ў 15:00 запрашаем на лекцыю А.А.Гужалоўскага “Музеі Беларусі ў віхуры вайны” ў рамках выставы “Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957”.

Гісторыя музеяў Савецкай Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны – малавывучаная старонка гісторыі айчыннай музейнай справы і культуры ў цэлым. У лекцыі будуць разгледжаны працэс эвакуацыі музейных калекцый з усходняй часткі рэспублікі, разрабаванне нацыстамі збораў беларускіх музеяў, якія засталіся на акупаванай тэрыторыі, спробы іх выратавання прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, а таксама вяртанне эвакуіраванага і нарабаванага з Усходу і Захаду. 

Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі – беларускі гісторык, музеолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. 

Месца правядзення: галоўны корпус (Леніна, 20), першы паверх, зала №4. 

Наведаць лекцыю магчыма па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

1
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва