Лекцыя

Лекторый выходнага дня ў Мастацкім!

Лекторый выходнага дня ў Мастацкім!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

11 снежня (нядзеля) а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Кагнітыўнае генератыўнае мастацтва” ў рамках праекта “Навука мастацтва і мастацтва навукі”.

Слухачам будзе прапанавана знаёмства з абстрактным лічбавым мастацтвам, якое мае дачыненне да ўяўленняў аб прыгажосці і сіметрыі ў навуцы і прыродзе, аб формах прыгожага, іх узаемасувязі з космасам і першародным творчым хаосам.

Наведвальнікі змогуць даведацца аб магчымасцях прымянення лічбавага навуковага мастацтва ў эстэтычным і філасофскім пазнанні; убачаць розныя арт-аб’екты, што дазваляюць раскрыць прыроду прыгажосці ў якасці касмічнай з’явы; разгледзяць унікальныя сіметрычныя структуры, якія ўзнікаюць у выніку матэматычных разлікаў і з’яўляюцца такімі ж непаўторнымі з’явамі, як і ўнутраны стан душы і псіхікі любога чалавека.

Лекцыю чытае загадчык аддзела філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Андрэй Вітальевіч Калеснікаў.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва