Спадчына Беларусі

Спадчына Беларусі
У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей беларускага народнага мастацтва” працуе выстава работ выпускнікоў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” (БДПУ) кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі “Спадчына Беларусі”.

Факультэт эстэтычнай адукацыі БДПУ быў створаны 11 верасня 2009 года ў выніку зліцця факультэта народнай культуры і музычна-педагагічнага факультэта. У склад факультэта эстэтычнай адукацыі ўваходзіць кафедра музычна-педагагічнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва і кафедра мастацка-педагагічнай адукацыі.

Кафедра мастацка-педагагічнай адукацыі рыхтуе спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях агульнай вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі: мастацкая адукацыя, выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка, выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы; і спецыяльнасці паглыбленай вышэйшай адукацыі: 
мастацка-эстэтычная адукацыя.

Структура кафедры складаецца з класічнага станковага жывапісу і малюнка, традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, камп’ютарнай графікі і графічнага дызайну.

З першых дзён заснавання на кафедры пачалі працаваць прафесіяналы высокага ўзроўню, творчыя асобы, якія з’яўляюцца не толькі высокакваліфікаванымі педагогамі, але і цудоўнымі мастакамі. Кафедра аб’ядноўвае 25 творчых і захопленых сваёй справай людзей. У выкладчыцкім асяроддзі – гэта прызнаныя эксперты: заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь – прафесары Георгій Валянцінавіч Лойка і Уладзімір Іванавіч Пракапцоў; 3 дацэнты, сярод якіх кандыдаты мастацтвазнаўства, псіхалагічных і філалагічных навук.

Актыўная і разнастайная творчая дзейнасць прыярытэтная як для выкладчыкаў, так і для студэнтаў, і выпускнікоў кафедры 
мастацка-педагагічнай адукацыі. Педагогі кафедры рэгулярна выступаюць з калектыўнымі выставачнымі праектамі на асноўных музейных пляцоўках Рэспублікі Беларусь. Яны таксама прымаюць актыўны індывідуальны ўдзел у разнастайных мастацкіх выставах, у творчых конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, прыцягваюць да ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах сваіх маладых калег, магістрантаў і студэнтаў.

На выставе “Спадчына Беларусі” прадстаўлена каля 40 работ выпускнікоў кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі.

Выстава будзе працаваць да 4 кастрычніка 2026 года.

Падзеі
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва