У Мастацкім музеі прайшоў Дзень абароны дзяцей

У Мастацкім музеі прайшоў Дзень абароны дзяцей
1 чэрвеня наведвальнікам было прапанавана прыняць удзел у экскурсіі "Дзеці ў музеі" і наведаць лекцыю "Вобразы дзяцінства: мінулае, сучаснасць, будучыня" Даронінай Святланы Генадзьеўны, навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Таксама святочны дзень напоўніў фарбамі канцэрт навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Такі асаблівы дзень не прайшоў без актыўнага ўдзелу музейнай мастацка-адукацыйнай студыі "У госці да Цюбіка" пад кіраўніцтвам Брыгаднай Вольгі Яўгенаўны. 1 чэрвеня пачалі сваю працу фотавыстава і выстава работ студыйцаў "Дзеці малююць у карціны", а таксама быў паказаны дакументальны фільм "Карціна свету" аб дзейнасці студыі.

Дзякуй усім наведвальнікам, якія вырашылі правесці першы дзень лета ў музеі.

Да новых сустрэч!

1
2
3
4
5
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва