Выстава “Пачуццяў светлых хараство”

Выстава “Пачуццяў светлых хараство”
З 12 жніўня 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць персанальная выстава Віктара Барабанцава “Пачуццяў светлых хараство”, прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 30 жывапісных твораў аўтара.

Імя Віктара Кірылавіча Барабанцава добра вядома знатакам выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. Выпускнік аддзялення манументальнага жывапісу, вучань народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка, Барабанцаў з’яўляецца адным з вядучых прадстаўнікоў рэалістычнага напрамку ў сучасным беларускім жывапісе.

Сярод асаблівасцей пейзажаў Віктара Барабанцава можна вылучыць дакладнасць кампазіцый і выключную ўвагу да дэталяў. Кампазіцыі твораў майстра так выразна пабудаваны, што фрагменты пейзажаў можна ўспрымаць як самастойныя, завершаныя творы. 

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва