Выстава “Віктар Грамыка. Абняць неабдымнае”

Выстава “Віктар Грамыка. Абняць неабдымнае”
22 снежня ў Мастацкім адкрыецца выстава “Віктар Грамыка. Абняць неабдымнае”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака.

Віктар Аляксандравіч Грамыка – чалавек свайго няпростага часу, які сфарміраваў светапогляд цэлага пакалення. Вопыт ваенных гадоў вызначыў асобае разуменне каштоўнасці чалавека, зямлі, часу і памяці. Гэтыя простыя словы, якія прынялі маштабы катэгорый, сталі асновай жыццёвага і творчага шляху мастака, таленавітага партрэтыста, майстра сюжэтна-тэматычнай карціны і пейзажа.

Імя мастака стала сінонімам манументальнасці, прастору і шыраты, якіх можна дасягнуць у пейзажным мастацтве. Ён імкнуўся “абняць неабдымнае – увесь велізны свет”, таму ў працах увасобіў планетарнае адчуванне яго маштабаў.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва