Адкрыццё выставы "Памяць народа. Вялікая Айчынная вайна ў мастацтве"

Адкрыццё выставы "Памяць народа. Вялікая Айчынная вайна ў мастацтве"
18 мая 2022 года ў будынку экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру" мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Памяць народа. Вялікая Айчынная вайна ў мастацтве" з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.

У экспазіцыі прадстаўлена 35 жывапісных і скульптурных работ, створаных у перыяд з 1943 па 2009 год.  Сярод аўтараў, прадстаўленых на выстаўцы, З. І. Азгур, А. А. Бембель, А. С. Гугель, С. І. Селіханаў, В. К. Жолтак, Р. У. Кудрэвіч, Л. Д. Шчамялёў, П. А. Данелія, М. М. Селяшчук і іншыя вядомыя майстры. Выстава дае магчымасць ацаніць жанравую і стылістычную разнастайнасць работ, прысвечаных ваеннай тэматыцы, і ацаніць значнасць тэмы апошняй вайны для беларускага мастацтва другой паловы XX – пачатку XXI ст.

На цырымоніі адкрыцця з урачыстым словам выступілі дырэктар мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор Рыгоравіч Бысюк, навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу Галіна Юр’еўна Багдановіч, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Франц Валер’евіч Корзун.

Цырымонія завяршылася экскурсіяй, падчас якой публіка азнаёмілася з экспазіцыяй выставы.

Выказваем шчырую падзяку ўсім гасцям мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”і прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця.

Брест
Брест
Брест
Брест
Брест
Брест
Брест
Брест
Брест
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень