Вадзім Аркадзьевіч працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў: партрэт, бытавая і рэпартажная фатаграфія, ню, нацюрморт, інтэр’ер, канцэптуальная фатаграфія і гарадскі пейзаж. У творчасці апошняга дзесяцігоддзя аўтар прытрымліваецца прынцыпу спалучэння класічнай чорна-белай фатаграфіі і найноўшых лічбавых тэхналогій.
У рамках сустрэчы фатограф раскажа пра сябе і сваю творчасць. У жадаючых будзе магчымасць атрымаць адказы на пытанні.
- 7 лістапада (субота), 17:00
- выставачны корпус № 2, пр. Незалежнасці, 47
- па ўваходным білеце ў музей
- 18+