Да дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка

Да дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка
Сёння споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013).

У гонар юбілею мастака ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава адной карціны – “Ленін з моладдзю. ВМАТЭМАЙС. 1921 год”, 1967 (ВМАТЭМАЙС – Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні).

Уладзімір Іванавіч пражыў доўгае творчае жыццё, за якое паспеў шмат чаго: вёў шырокую грамадскую і творчую дзейнасць, на працягу 40 гадоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пісаў карціны, ствараў манументальныя роспісы, па яго эскізах аформлены станцыі мінскага метрапалітэна. Толькі ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь захоўваецца 23 яго жывапісныя карціны і 94 графічныя работы, большую частку якіх у 2009 годзе ён прынёс музею ў дар. А на малой радзіме мастака, у Асіповічах, ёсць яшчэ яго персанальная карцінная галерэя. “Чалавек адкрытай душы, добразычлівы і бескарыслівы, ён са шчырасцю і цеплынёй ставіўся да кожнага чалавека, быў патрыётам Беларусі, думаў маштабна, па-дзяржаўнаму”, – адзначаў на адкрыцці яго выставы генеральны дырэктар У. І. Пракапцоў.

Невыпадкова мастакі двойчы выбіралі яго старшынёй Саюза мастакоў Беларусі (1965–1968, 1987–1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Уладзіміра Стэльмашонка  "Якуб Колас". 1967. Палатно, алей (НММ РБ)
Уладзіміра Стэльмашонка "Якуб Колас". 1967. Палатно, алей (НММ РБ)
Уладзіміра Стэльмашонка  "Партрэт народнага артыста СССР Р.Р. Шырмы". 1968. Палатно, алей (НММ РБ)
Уладзіміра Стэльмашонка "Партрэт народнага артыста СССР Р.Р. Шырмы". 1968. Палатно, алей (НММ РБ)
Уладзіміра Стэльмашонка "Ленін з моладдзю. ВМАТЭМАЙС. 1921 год". 1967. Палатно, алей (НММ РБ)
Уладзіміра Стэльмашонка "Ленін з моладдзю. ВМАТЭМАЙС. 1921 год". 1967. Палатно, алей (НММ РБ)

Росквіт творчасці У. І. Стэльмашонка прыпаў на 1960–1990-я гады, калі пасля заканчэння Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ён вярнуўся ў Мінск. Усім вядомы яго выдатны партрэт Якуба Коласа (1967), які стаў хрэстаматыйным, партрэты Рыгора Шырмы (1968), дзеда Талаша (1985), Максіма Гарэцкага (1983), Ірыны Назімавай (1992) і інш., трыпціх “Сыны Радзімы” (1970), “Слова пра Беларусь” (1972) 

У 2015 годзе ў музейнай серыі “Славутыя мастакі з Беларусі” выйшла невялікая кніга-альбом, аўтарам тэксту і складальнікам якой выступіла яго жонка – мастацтвазнаўца Ірына Васільеўна Назімава, найстарэйшы супрацоўнік музея (з 1957 года).

Адкрыццё выставы адной карціны да дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка

 Тэкст – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Надежда Усава

Фотаздымкі – Вера Навумава

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень