Лекцыя

Этнакультурныя стэрэатыпы скрозь прызму філасофскай рэфлексіі і жывапісу

Этнакультурныя стэрэатыпы скрозь прызму філасофскай рэфлексіі і жывапісу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

4 чэрвеня у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя “Этнакультурныя стэрэатыпы скрозь прызму філасофскай рэфлексіі і жывапісу”.

На лекцыі пагаворым аб тым, што ўяўляюць сабой этнічныя стэрэатыпы і якую ролю яны маюць у разуменні этнакультурнай ідэнтычнасці. Разам з лектарам госці музея змогуць разгледзець тэму этнічнай стэрэатыпізацыі і міжкультурнага ўзаемадзеяння скрозь прызму філасофіі і жывапісу XVIII – сяр. XX ст.

На прыкладзе мастацкіх твораў будзе паказана роля жывапісу ў рэтрансляцыі гістарычных падзей і ў канцэптуальным асэнсаванні розных этнакультурных праблем. Слухачы даведаюцца аб вытоках павышанай увагі да дадзенай тэматыкі ў перыяд з XVIII – па сяр. XX ст. і разам з лектарам абмяркуюць пытанні, цесна звязаныя з гэтым складаным і шматаспектным феноменам.

Лекцыю чытае Вольга Курбачова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт БДУ.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва