Фотасправаздача. Адкрыццё выставы жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая"

Фотасправаздача. Адкрыццё выставы жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая"
7 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Вобразы Кітая. Выстава жывапісу Хань Юйчэня".

На мерапрыемстве са словам выступілі першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сп. Се Сяоюн, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі, старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Яўгенавіч Крывашэеў, мастак Хань Юйчэнь і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.

У знак падзякі за арганізацыю выставы Хань Юйчэнь падарыў адну з работ у калекцыю нашага музея.

Хань Юйчэнь (нар. у 1954 г.) – кітайскі жывапісец, фатограф, каліграф, даследчык Кітайскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў, ганаровы прафесар Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя Ільі Рэпіна.

Асноўная тэма ў творчасці мастака Хань Юйчэня – Тыбет. Ён з’яўляецца адным з прадстаўнікоў новага пакалення мастакоў, які спецыялізуецца на адлюстраванні навакольнага асяроддзя і вобразаў жыхароў Тыбета.

Творы Хань Юйчэня экспанаваліся на персанальных выставах у Нацыянальным музеі Кітая, Нацыянальным мастацкім музеі Кітая, Музеі дэкаратыўнага мастацтва Францыі, Цэнтры мастацтваў “Укел” у Бруселі (Бельгія), Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя Ільі Рэпіна (Расія), Палацца Медычы-Рыкардзі ў Фларэнцыі (Італія), у Палацы Дожаў у Генуі і Палацца Банапарце ў Рыме (Італія). Карціны мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у многіх краінах свету.

1
1
1
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень