Памяці хатынскай трагедыі мерапрыемствы ў музеі . Фотасправаздача

Памяці хатынскай трагедыі мерапрыемствы ў музеі . Фотасправаздача
У рамках выставы “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” ў Нацыянальным мастацкім музеі ў сакавіку – красавіку 2023 года прайшло некалькі мерапрыемстваў.

«Мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гісторыя стварэння. Разбурэнне стэрэатыпаў» – лекцыя Галіны Леанідаўны Левінай, архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кіраўніка Творчай майстэрні Леаніда Левіна (каля экспазіцыі выставы).

1
1
1

Экскурсія ў Творчую майстэрню Леаніда Левіна (непадалёк ад Плошчы Перамогі) для маладых супрацоўнікаў музея.

1
1

Творчая сустрэча з прадзюсарам фільма “Маналог. Леанід Левін” (2012) Юрыем Віктаравічам Ігрушам (ля экспазіцыі выставы).

1

Усе гэтыя сустрэчы былі прысвечаны гісторыі стварэння мемарыяльнага помніка, які аб’яднаў гісторыю, ландшафт, скульптуру, літаратуру, мастацтва графікі, адкрыўшы новыя гарызонты для мемарыялізацыі помнікаў памяці нявінных ахвяр вайны – ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

18 красавіка запланаваны выезд супрацоўнікаў музея ў Хатынь, наведванне музея і ўскладанне кветак у памяць аб сотнях “вогненных” вёсак Беларусі, тысячах загінуўшых у іх людзей.

На сустрэчах прысутнічалі маладыя супрацоўнікі музея, студэнты беларускіх ВНУ, слухачы ўніверсітэта “Трэці ўзрост”, наведвальнікі музея.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва