Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы "Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства"

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы "Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства"
20 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрылася выстаўка "Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства" (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн; генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў; дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоль Апанасавіч Тозік; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч. Прагучала відэавіншаванне ад дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Кітая У Вэйшаня. 

1
1
1
1
1
1

Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Правядзенне гэтай выстаўкі  – агульны ўклад у пашырэнне і ўмацаванне стратэгічнага партнёрства, дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі нашых краін. На выстаўцы прадстаўлены розныя віды і тэхнікі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая XVII – пачатку XXI ст. У склад выставы “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” ўключаны прадметы, якія рэдка экспануюцца, перададзеныя музею ў дар вядомымі кітайскімі мастакамі або набытыя ў калекцыянераў у розныя гады. У рамках выставачнага праекта прадстаўлена каля 70 унікальных экспанатаў.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва