Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы Ігара Грабара

Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы Ігара Грабара
17 лістапада 2022 года генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пракапцоў Уладзімір Іванавіч прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы “Ігар Грабар. Да 150-годдзя з дня нараджэння», якое адбылося ў Маскве ў Інжынерным корпусе Траццякоўскай галерэі.

У 2021 годзе споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння Ігара Эмануілавіча Грабара (1871–1960) – выбітнай асобы, таленавітага мастака, заснавальніка савецкай школы мастацтвазнаўства і рэфарматара музейнай справы, аднаго з арганізатараў усерасійскай аховы і рэстаўрацыі помнікаў даўніны.

Да гэтай падзеі Дзяржаўная Траццякоўская галерэя падрыхтавала маштабны праект, у тым ліку з удзелам твораў І. Э. Грабара з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, 16 лістапада 2022 года Пракапцоў У.І., які з’яўляецца ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў, прыняў удзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 265-годдзю акадэміі. А 17 лістапада адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Расійскай акадэміі мастацтваў З. К. Цэрэтэлі з удзелам віцэ-прэзідэнтаў акадэміі па пытаннях супрацоўніцтва з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Па яе выніках адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Расійскай акадэміяй мастацтваў.

1
1
1
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень