Як прайшла Ноч музеяў. Жураўлі над Беларуссю ў Мастацкім музеі

Як прайшла Ноч музеяў. Жураўлі над Беларуссю ў Мастацкім музеі
17 мая 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася міжнародная штогадовая акцыя “Ноч музеяў. Жураўлі над Беларуссю”. Нягледзячы на кепскае надвор’е, наш музей наведала больш за 3 тысячы чалавек.

На працягу ўсёй Ночы ў залах Мастацкага працавалі разнастайныя лакацыі для наведвальнікаў усіх узростаў. У праграме былі прадстаўлены розныя займальныя майстар-класы, інтэрактыўныя праграмы, квэсты ад партнёраў, пазнавальныя лекцыі і незвычайныя перфомансы, імерсіўнае відэа, светлавое шоу, яркія фотазоны, а таксама музычныя выступленні ў белай зале.

Асобную падзяку Мастацкі музей выказвае генеральнаму партнёру акцыі плацежнай сістэме  – БЕЛКАРТ.

Таксама дзякуем за супрацоўніцтва Дзіцячай творчай майстэрні эстраднага мастацтва “Хвілінка”, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту культуры і мастацтваў, Мінскаму дзяржаўнаму каледжу рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжу пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі  музыкі, Цэнтру дадатковай адукацыі “Маяк”, FUNGI studio, Mark Formelle, ансамблю сучаснага танца ArtDance, сетцы магазінаў АРТ-тэрыторыя, сетцы магазінаў Офістон, перформеру Святлане Варабей, Цэнтру культурнага і адукацыйнага абмену “Дуноў”, Узорнаму ансамблю народнай песні “Святкі”, артыстам аркестра Вялікага тэатра Беларусі Вераніке Грабоўскай і Паўлу Прыемку, хору “Паліфоніка”, музыкантам Юліі Платун і Вользе Макаравай, актрысе і танцоўшчыцы Анастасіі Волчак, хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка, салістцы Маладзёжнага тэатру  эстрады Кацярыне Шумскай, BANG BANG SHOW, музыку Аляксандру Арловічу, Нацыянальнай школе прыгажосці, KIKO RICHEN ATELIER і асабіста Ягору Кірычэнку, Вове Фрак, блогеру Кацярыне Александронак, музыку Арцёму Атрашэўскаму і сетцы піцэрый Domino’s.

Таксама гаворым вялікі дзякуй вам, нашы наведвальнікі, што вы правялі свой час разам з намі. Спадзяемся, што чарговая “Ноч музеяў” у Мастацкім падарыла вам незабыўныя ўражанні і цёплыя ўспаміны.

1
1
2
2
3
3
4
4
5
5
6
6
7
7
8
8
9
9
10
10
11
11
12
12
13
13
14
14
15
15
16
16
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень