Праграма

Iнтэрактыўны квэст да Міжнароднага дня сям’і

Iнтэрактыўны квэст да Міжнароднага дня сям’і

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

13 мая (субота) у Мастацкім музеі пройдзе інтэрактыўны квэст у гонар Міжнароднага дня сям’і.

Мы прапануем адправіцца ў займальнае падарожжа па музейных залах, дзе трэба будзе адгадваць загадкі, уключаць фантазію, шукаць адказы і проста весела бавіць час разам. У квэсце могуць прыняць удзел сем’і з дзецьмі. Заданні будуць разнастайныя і падыдуць для рознага узросту. 

Квэст пройдзе двойчы на працягу дня: першы старт адбудзецца а 12-й гадзіне, другі – а 16-й. 

Заданні квэста падрыхтавалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №1 в. Копішча”. 

Наведаць музей і прыняць удзел у квэсце можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус Мастацкага. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва