Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ад усёй душы віншуе з 69-годдзем Уладзіміра Іванавіча Пракапцова

Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ад усёй душы віншуе з 69-годдзем Уладзіміра Іванавіча Пракапцова
Уладзіміру Іванавічу Пракапцову – 69 гадоў!

Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ад усёй душы віншуе з 69-годдзем Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, старшыні Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў, члена Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, члена Беларускага камітэта ICOM і ICOMOS, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, падкамітэта па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, Ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў.

24 гады жыцця, шмат сіл і энергіі прысвяціў У. І. Пракапцоў развіццю і захаванню роднага музея, апошнія гады – уводу ў строй двух новых карпусоў, закупцы найноўшага абсталявання. Усе гэтыя гады для яго не існуе выхадных дзён, і нават у адпачынку яго нязменна бачаць на працы. Такая невычарпальная энергія, поўная аддача і вернасць справе далі свой вынік. Музей за гэты час у некалькі разоў павялічыў свае фонды і выставачныя плошчы, паступова ператвараючыся ў сапраўдны музейны квартал. Дзякуючы намаганням Уладзіміра Іванавіча, яго нястомнасці, калектыў стварае яркія выставачныя праекты, рэалізуе мерапрыемствы, якія выклікаюць нязменнае захапленне ў наведвальнікаў.

Сёння Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь – вядучы цэнтр асветы і папулярызацыі мастацтва нашай краіны, адзін з самых прыцягальных аб’ектаў культурнага адпачынку Мінска. І ва ўсім гэтым вялікая заслуга У. І. Пракапцова – выдатнага арганізатара музейнай справы.

Прокопцов

З днём нараджэння, шаноўны Уладзімір Іванавіч! Здароўя, поспехаў, энергіі, пачуцця густу да жыцця, працы і дасягнення сваёй місіі – стварэння музейнага квартала!

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень