Праграма

Каляды ў музеі

Каляды ў музеі

Музей беларускага народнага мастацтва

Нястрымна набліжаецца зіма, а разам з ёй і калядныя святы. Для таго каб наступны год быў шчаслівейшы за папярэдні, мы прапануем сустрэць яго ў адпаведнасці са старадаўняй беларускай традыцыяй: весела і шумна. Здаўна адным з галоўных свят года было Раство. Яго нашыя продкі сустракалі вясёлай кампаніяй “калядоўшчыкаў”. Можа, і нам трэба паспрабаваць?

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах мы прапануем наведвальнікам не толькі паглядзець калядны абрад, але і самім стаць яго ўдзельнікамі. Дапаможа нам у гэтым дзіцячы фальклорны гурт “Бараўлянская крынічка”. Як калісьці нашыя продкі на вячорках будзем танчыць традыцыйныя танцы ды гуляць у вясёлыя гульні. 

Для таго, каб ад Калядаў у музеі засталіся не толькі яркія ўспаміны ды фотаздымкі, на майстар-класе па саломапляценні кожны з удзельнікаў самастойна зробіць каляднага анёла. Гэта стане цудоўным напамінам аб сустрэчы ў музеі. Анёлам можна ўпрыгожыць хатнюю навагоднюю ёлку. 

Батлейка – традыцыйны беларускі народны лялечны тэатр, што расказваў гісторыю Нараджэння Хрыста і іншыя біблейскія гісторыі, звязаныя з ім. Нярэдка тэатр быў вандроўны, суправаджаўся спевамі. Гэта быў адзін з самых даступных спосабаў знаёмства з Бібліяй для простага люду. У традыцыйнай 2-павярховай батлейцы супрацоўнікі музея пакажуць спектакль “Раство”, што ў лёгкай форме распавядае біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Лялькі для спектакля створаны намаганнямі музейных мастакоў-рэстаўратараў і супрацоўнікаў.

І канешне, трапіўшы ў музей, экспазіцыя якога напоўнена скарбамі традыцыйнага мастацтва,  нельга абысціся без экскурсіі. Навуковыя супрацоўнікі музея распавядуць пра тыя віды народнай творчасці, што з’яўляюцца асновай для фарміравання сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва.

У праграме: 

  • Знаёмства з музеем: кароткая экскурсія (20 хв.)
  • Спектакль “Раство” ў традыцыйнай батлейцы (30 хв.)
  • Майстар-клас па саломапляценні (45 хв.)
  • Выступленне калядоўшчыкаў з майстар-класам па традыцыйных танцах і народным гульням. (45 хв.)

Кошт праграмы 24 руб. дарослыя, 18 руб. школьнікі

 (Для арганізаваных груп больш за 30 чалавек: 21 руб. дарослыя, 15 руб. школьнікі)

Пряцягласць праграмы 2-2,5  гадзіны

Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах: +37517 5074469 і +37529 1353241 (Viber, WhatsApp)

1
1
1
1
  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень