Канцэрт

Канцэрт фартэпіяннай музыкі “Летняя серэнада” Вольгі Запольскай

Канцэрт фартэпіяннай музыкі “Летняя серэнада” Вольгі Запольскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

11 чэрвеня ў 16:30 у галоўным корпусе музея (Леніна, 20) адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі “Летняя серэнада” Вольгі Запольскай.

Вольга Запольская – адзін з вядучых выкладчыкаў фартэпіяннага аддзялення Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі, а таксама аўтар шматлікіх арыгінальных праграм сольнай і камернай музыкі.

У праграме “Летняя серэнада” мы прасочым цікавасць піяністкі да вакальных твораў і розных спосабаў іх перакладання, якія дазваляюць выканаць іх на фартэпіяна сола. Тонкая манера ігры Вольгі дае магчымасць перадаць самыя цёплыя і шчырыя эмоцыі, ператвараючы выступленне ў кранальны рамантычны маналог.

На канцэрце прагучаць музычныя кампазіцыі Ф. Шуберта, К. Дэбюсі, С. Рахманінава.

Уваход на канцэрт па білеце ў музей

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва