Кінапаказ фільма рэжысёра Міхаіла Пташука “У жніўні 44-га”

Кінапаказ фільма рэжысёра Міхаіла Пташука “У жніўні 44-га”
12 чэрвеня (чацвер) 2025 года ў 18:30 запрашаем на кінапаказ фільма рэжысёра Міхаіла Пташука “У жніўні 44-га” (2001; працягласць 105 хвілін, 12+) у рамках выставы «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны».

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” працягвае цыкл кінапаказаў, які складаецца з чатырох фільмаў пра вайну, знятых на беларускай кінастудыі знакамітымі кінарэжысёрамі розных пакаленняў.

Кожны з кінапаказаў суправаджаецца ўступным словам дацэнта кафедры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдата мастацтвазнаўства Анастасіі Віктараўны Харытоненка, якая сцісла ахарактарызуе час стварэння прадстаўленага фільма і раскажа пра значэнне карціны для беларускага кінематографа.

Наведаць кінапаказ можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20; 1 паверх). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва