Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Інэса Бадзяка, хормайстар – Ганна Арлукевіч) адкрывае новы сезон! Мастацкі музей запрашае на першы канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства.
У атмасферы мастацтва кожная нота гучыць асабліва... Маладыя галасы выканаюць творы беларускіх і расійскіх кампазітараў. У праграме – духоўная і свецкая музыка. Падзяліце з хорам радасць першага выступлення ў сезоне!
- 17 жніўня (чацвер), 16:00
- К. Маркса, 24, сяродкрыжжа