У цэнтры прафесійнай дыскусіі — сучасныя падыходы да асветніцкай дзейнасці музея, развіццё міжінстытуцыйнага ўзаемадзеяння і магчымасці музейнай медыяцыі як інструмента змястоўнага дыялогу з аўдыторыяй.
У працы круглага стала прымуць удзел спецыялісты Дзяржаўнага Рускага музея, а таксама прадстаўнікі музеяў Беларусі. Чакаецца ўдзел генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірыны Мацяс і генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Рускага музея Алы Манілавай.
Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць практычны вопыт рэалізацыі асветніцкіх праектаў, сучасныя формы ўзаемадзеяння музея з аўдыторыяй і партнёрамі, ролю медыяцыі ў музейнай камунікацыі, а таксама перспектывы прафесійнага супрацоўніцтва паміж музейнымі ўстановамі Беларусі і Расіі.
Круглы стол стане пляцоўкай для абмену прафесійным вопытам, абмеркавання актуальных задач сучаснай музейнай працы і пошуку новых формаў супрацоўніцтва.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. К. Маркса, 24 (2-я зала экспазіцыі беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст.)
Час: 16 верасня 2026 года, 14.00–17.00.
Кантактны тэлефон: (017) 365-26-74, навукова-метадычны аддзел
Глядзіце праграму ў рускай версіі сайта.