Лекцыя

Лекцыя «Мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гісторыя стварэння. Разбурэнне стэрэатыпаў»

Лекцыя «Мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гісторыя стварэння. Разбурэнне стэрэатыпаў»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

1 красавіка а 14-й гадзіне пройдзе лекцыя «Мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гісторыя стварэння. Разбурэнне стэрэатыпаў».

Мемарыял сучасны і непаўторны праз 50 гадоў пасля адкрыцця ў 1969 годзе. Яго архітэктура аб’яднала гісторыю, скульптуру, літаратуру і ландшафты, тым самым адкрыўшы новыя магчымасці ў мастацтве.

На лекцыі мы пагаворым аб тым, якія мемарыялы ствараліся ў 1960-х і чаму архітэктура ансамбля “Хатынь” увайшла ў спіс сусветных помнікаў культуры. Пазнаёмімся з унікальнымі дзённікамі архітэктара Леаніда Левіна і пройдзем частку шляху архітэктараў, якія стварылі мемарыял “Хатынь”.

Лекцыю чытае лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, архітэктар, кіраўнік творчай майстэрні Леаніда Левіна Галіна Леанідаўна Левіна.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музей. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва