Лекцыя

Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

6 мая а 17-й гадзіне Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ ст.” (філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь) запрашае на лекцыю “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”, якая пройдзе ў рамках праекта «Арт-лекторый “Роднага слова”» – сумеснай ініцыятывы навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

На лекцыi будуць разгледжаны жаночыя вобразы сямейнага кола (маці, сястры, жонкі) В. Ваньковіча – беларускага жывапісца, майстра партрэта першай паловы XIX ст., які пакінуў след у айчыннай культуры і атрымаў прызнаннеза межамі сваёй Айчыны. Лекцыю правядзе магістр мастацтвазнаўства, малодшы навуковы супрацоўнік філіяла Наталля Родзiна.

 

6 мая 2026 г. а 17 гадзіне.

Адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33А

Кошт: навучэнцы – 11 р., дарослыя – 17 р.

Тэл. для даведак: (017) 358-88-78

іншыя выставы
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва