Майстар клас

Майстар-клас “Парфумерная любоў”

 Майстар-клас “Парфумерная любоў”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

12 лістапада (субота) а 15-й гадзіне ў Мастацкім адбудзецца майстар-клас “Парфумерная любоў” у рамках выставы “Невядомае ад вядомым. Пра што кажуць кветкі”.

Падчас сустрэчы можна будзе не толькі пазнаць сакрэты стварэння і вытворчасці парфумерыі, але і навучыцца правільна яе выкарыстоўваць, адчуваць парфумерную палітру і пазбягаць парфумерных памылак.

Вы даведаецеся правілы выбару водару, яго нанясення, разбераце паняцці парфумерных падробак, кантрафактных водараў, рэплік і версій, а яшчэ зможаце павысіць узровень ведаў у адаралогіі – навуцы аб пахах.

Майстар-клас правядзе Улад Рэкуноў – парфумер і аўтар персанальных водараў для многіх знакамітасцяў і брэндаў.

Наведаць мерапрыемства можна па спецыяльным білеце. Яго кошт – 30 рублёў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў, уключаючы ўладальнікаў карты госця. Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак флакон з арыгінальным водарам.

Продаж білетаў пачнецца з 30 кастрычніка (усе білеты прададзены).

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва