Выстава “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва”

Выстава “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва”
З 28 кастрычніка 2023 года да 29 студзеня 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.

У калекцыі еўрапейскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь збор твораў майстроў французскай школы, храналагічныя рамкі якога ахопліваюць перыяд з XVII па ХХ стагоддзе, – адзін з найбольш значных па якасці і колькасці экспанатаў.

На працягу многіх стагоддзяў французская школа была найбуйнейшай еўрапейскай мастацкай школай. Францыя дала свету готыку, знакамітых майстроў Паўночнага Адраджэння; французскія мастакі XVII стагоддзя, нараўне з італьянскімі майстрамі, сталі буйнымі прадстаўнікамі стылю барока, а такія стылі і напрамкі, як класіцызм і ампір, ракако і мастацтва Асветы, з’яўляюцца дасягненнямі чыста французскага мастацтва.

Збор французскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе нямала цікавых, пераважна жывапісных і графічных твораў, на прыкладзе якіх можна паслядоўна і паўнавартасна прадэманстраваць развіццё выяўленчага мастацтва Францыі і яго ўплыў на іншыя еўрапейскія школы.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва