Аб працы Мастацкага музея 3 чэрвеня 2025 года

Аб працы Мастацкага музея 3 чэрвеня 2025 года
Паважаныя наведвальнікі! Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь працягвае цешыць вас добрымі навінамі!

3 чэрвеня (аўторак) 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” галоўны і выставачны карпусы Мастацкага музея можна наведаць па льготных цэнах (50% зніжка на ўваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў).

Таксама запрашаем усіх жадаючых на дзве бясплатныя зборныя куратарскія экскурсіі: 

  • 16:00 Зборная куратарская экскурсія па выставе “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны” (запіс адкрыецца 02.06 у 11:00) 
  • 17:00 Зборная куратарская экскурсія па выставе “СВЕДКІ ВЯЛІКАЙ ГІСТОРЫІ. Беларускі і замежны жывапіс XVI–XІX ст.” (запіс адкрыецца 02.06 у 12:00)

Графік працы Мастацкага музея 3 чэрвеня 2025 года: з 11:00 да 19:00 (каса да 18:30).

Калі вы яшчэ не паспелі наведаць новыя выставы і праекты, гэта выдатны шанец правесці першыя летнія дні разам з намі!

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва