Урачыстае адкрыццё культурна-патрыятычнага выставачнага праекта “Сцяг Перамогі”

Урачыстае адкрыццё культурна-патрыятычнага выставачнага праекта “Сцяг Перамогі”
29 студзеня 2025 года ў Мастацкім музеі адбылася цэрэмонія ўрачыстага адкрыцця культурна-патрыятычнага выставачнага праекта “Сцяг Перамогі”, прысвечанага святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі і заканчэнню Вялікай Айчыннай вайны.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі:

  • Кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзея Віктараўна Аўдзей
  • Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава
  • Настаяцель прыхода ў гонар Усіх святых Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Фëдар Поўны
  • Намеснік Старшыні грамадскага аб’яднання “Рускае культурна-асветніцкае таварыства” Вячаслаў Аляксеевіч Максіменка
  • Член праўлення жывапіснай секцыі Маскоўскага саюза мастакоў, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва, народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў Пëтр Цімафеевіч Стронскі

Выказваем падзяку лаўрэату міжнародных конкурсаў, стыпендыяту Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы талантлівай моладзі Аляксандру Палякову за выкананне музычнага твора “Думка” (руская сельская сцэнка) П. І. Чайкоўскага і студэнтам 2-га курса Мінскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа ім. М. І. Глінкі Спецыян Марыну, Мамановіч Анастасіі, Малышавай Надзеі за музычнае афармленне мерапрыемства.

Культурна-патрыятычны выставачны праект “Сцяг Перамогі” арганізаваны Мастацкім музеем сумесна з Расійскім клубам праваслаўных мецэнатаў і грамадскім аб’яднаннем “Рускае культурна-асветніцкае таварыства”. Творы, прадстаўленыя на выставе, дэманструюць, як падзеі Вялікай Айчыннай вайны і памяць наступных пакаленняў аб гэтай вайне адлюстроўваюцца і інтэрпрэтуюцца ў творчасці сучасных мастакоў Расіі, якія належаць да пакаленняў пасляваеннага часу.

Выстава будзе экспанавацца па 24 лютага 2025 года ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20).

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
Падзеі
Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Саломапляценне"
Майстар-клас "Саломапляценне"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Ткацтва"
Майстар-клас "Ткацтва"

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30