Падзяка за ўклад у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці – установы культуры “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей”

Падзяка за ўклад у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці – установы культуры “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей”
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь атрымаў Падзяку за ўклад у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці – установы культуры “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей”. Узнагароду ўручылі 23 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах”, якое было прымеркавана да 200-годдзя палаца Булгакаў – помніка архітэктуры XVIII–XIX стст. Падзяку прымала старшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела, рэстаўратар 1 катэгорыі Ю. В. Місючэнка.

Творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея арганічна дапоўнілі ўнікальныя інтэр’еры палацава-паркавага ансамбля Булгакаў у аг. Жылічы. Тут прадстаўлены графічныя работы італьянскага мастака XVIII ст. Мантагю Даменіка (“Фрагменты антыкаў”, “Руіны форуму Нервы”, “Арка Януса”, “Трыумфальная арка імператараў Септымія Севера і Каракалы”, “Руіны храма Мінервы Медыка”, “Руіны храма Афіны ў Песта”, “Трыумфальная арка імператара Канстанціна”, “Руіны порціка Актавіі” і “Ансамбль антычных храмаў у Песта”), працы беларускага жывапісца Івана Хруцкага (“Ружы і плады” (1839), “Кветкі і садавіна” (1839), “Кветкі і садавіна” (1840)), “Італьянскі пейзаж” (1805) рускага мастака Фёдара Мацвеева і нацюрморт “Яблыкі і вінаград” (1792) пэндзля Рыгора Галоўкіна.

Благодарность
Благодарность
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва