Пайшоў з жыцця даследчык старажытнабеларускага мастацтва Уладзімір Карэлін

Пайшоў з жыцця даследчык старажытнабеларускага мастацтва Уладзімір Карэлін
1 ліпень 2023 года пайшоў з жыцця Карэлін Уладзімір Рыгоравіч (нар. 5 верасня 1944 г.), адзін з першых энтузіястаў-даследчыкаў старажытнабеларускага мастацтва.

Карэлін Уладзімір Рыгоравіч родам з Расіі, раннія гады яго прайшлі ў Прыморскім краі. У 1961 г. ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на фізічны факультэт. Пасля яго заканчэння працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук, у 1976 г. атрымаў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. З 1967 года прымаў удзел у экспедыцыях па вывучэнні помнікаў царкоўнага мастацтва ў храмах і музеях Беларусі, спачатку пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Э. І. Вецер, затым – загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору В. В. Церашчатавай.

З 1992 г. удзельнічаў у экспедыцыях па выратаванні помнікаў народнага мастацтва ў адселеных вёсках Чарнобыльскай зоны, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях (15 экспедыцый).

З 1998 па 2013 год працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь старшым навуковым супрацоўнікам: да 2006 г. у аддзеле старажытнабеларускага мастацтва, потым – у навукова-фондавым. За час працы ён браў удзел у арганізацыі ўсіх выстаў аддзела, па даручэнні музея праводзіў апісанне і фотафіксацыю помнікаў мастацтва ў храмах Гродзенскай і Мінскай абласцей, зрабіў навуковыя даклады на 25-ці міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях і апублікаваў 26 артыкулаў па праблемах распаўсюджвання іконаграфічных сюжэтаў у царкоўным жывапісе Беларусі. Для запланаванага выдання “Генеральны каталог помнікаў мастацтва ў культавых установах Беларусі” У. Р. Карэлін распрацаваў структуру базы даных і ўвёў у камп’ютар больш за 20 тысяч прадметаў старажытнабеларускага мастацтва. 

У 2006 годзе У. Р. Карэлін быў пераведзены ў навукова-фондавы аддзел, дзе папаўняў электронны каталог музейных фондаў. У далейшым, працуючы ў аддзеле, ён увёў у музейную базу звыш 12 тысяч адзінак захоўвання, выступіў на 14-ці канферэнцыях і апублікаваў 19 артыкулаў па вывучэнні іканапісу Беларусі. Ён працягваў прымаць удзел у экспедыцыях, якія арганізоўваў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, некаторыя – сумесна з музеем “Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей” г. Брэста, што садзейнічала атрыманню шырокай інфармацыі па помніках мастацтва Брэсцкай вобласці. Фотаархіў, які быў створаны У. Р. Карэліным разам з яго бліжэйшым калегам М. П. Мельнікавым на працягу дзесяцігоддзяў экспедыцыйнай дзейнасці, не мае аналагаў у Беларусі і служыць каштоўнай крыніцай інфармацыі для многіх пакаленняў даследчыкаў беларускай культуры. Пятнаццаць гадоў Уладзімір Рыгоравіч працаваў у музеі. Апошнія гады ён працаваў у аддзеле старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі – там, дзе пачынаў свой шлях даследчыка. 

Супрацоўнікі музея, якім пашчасціла працаваць з Уладзімірам Рыгоравічам, памятаюць яго добразычлівасць, спагадлівасць, уменне своечасова дапамагчы парадай і справай маладым спецыялістам.

Светлая памяць аб Уладзіміру Рыгоравічу захаваецца ва ўсіх нашых супрацоўнікаў, якія ведалі яго асабіста. Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь выказваюць глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам Уладзіміра Рыгоравіча Карэліна.

 

 Карпенка А. У.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень