Рэкламна-выставачны праект "80-Артхроніка вызвалення"

Рэкламна-выставачны праект "80-Артхроніка вызвалення"
18 красавіка 2024 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадставіць незвычайны рэкламна-выставачны праект “80-Артхроніка вызвалення”, прысвечаны гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У пераходзе да станцыі метро “Кастрычніцкая” на светлавых рэкламных панэлях будуць прадстаўлены рэпрадукцыі знакамітых твораў беларускіх мастакоў з калекцыі музея.

Больш за 80 гадоў мінула ад пачатку найвялікшай у ХХ стагоддзі вайны, а раны, пакінутыя на целе беларускага народа, непазбыўным болем адгукаюцца ў гістарычнай памяці. На важнейшыя гістарычныя падзеі мы глядзім праз прызму мастацтва. І калі заходзіць гаворка пра тыя падзеі, перад намі – сучаснымі людзьмі – часта паўстаюць вобразы, створаныя мастакамі.

Адначасовае адчуванне трагедый і перамог, болю страт і трыумфу вызвалення з неверагоднай сілай перапляліся ў жыцці беларускага народа. Многія мастакі былі непасрэднымі ўдзельнікамі ваенных падзей і стварылі эпічную пластычную паэму пра жыццё чалавека ва ўсёй яго складанасці, пра подзвіг і ахвярнасць, абавязак і прызначэнне... Мастацкая спадчына захоўвае велізарную колькасць работ, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Дадзены праект прэзентуе ўсяго 15 твораў-хронік такіх мастакоў, як Р. Кудрэвіч, Я. Ціхановіч, Л. Шчамялёў, Л. Асядоўскі, М. Данцыг, М. Рыжыкаў; П. Гаўрыленка, І. Ахрэмчык, П. Дурчын, М. Савіцкі; В. Волкаў, П. Масленікаў, Л. Асецкі і І. Капелян. Скарыстаўшыся qr-кодам, змешчаным на плакаце, вы зможаце ажыццявіць віртуальнае падарожжа па ўсёй пастаяннай экспазіцыі музея.

Праект “80-Артхроніка вызвалення” – гэта сімвал пераемнасці пакаленняў і шанавання подзвігу беларускага народа. Дасягнуты мір мы памятаем і цэнім кожны дзень.

Рэкламна-выставачны праект усе жадаючыя змогуць убачыць у падземным пешаходным пераходзе станцыі метро “Кастрычніцкая” (выхад да ГУМа, Кастрычніцкай плошчы і Палаца Рэспублікі) да 15 ліпеня 2024 г.

 

1
2
3
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень