Супрацоўнікі Мастацкага музея прынялі ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД»

Супрацоўнікі Мастацкага музея прынялі ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД»
Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД».

20 кастрычніка на пленарным пасяджэнні з дакладам «Міжнародныя праекты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара установы Марыя Казакевіч.  

21-22 кастрычніка ў рамках канферэнцыі таксама выступілі з дакладамі вядучыя спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь:  

  • Анастасія Трафімчык, загадчык навукова-метадычнага аддзела;  
  • Дар'я Карпейчык, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела;  
  • Цімафей Палунін, загадчык сектара рэстаўрацыі алейнага жывапісу;  
  • Ксенія Лук'янец, мастак-рэстаўратар;  
  • Ірына Саўрыцкая, мастак-рэстаўратар II катэгорыі.  

Яны асвяцілі актуальныя пытанні музейнай справы, навукова-даследчай работы, захавання, вывучэння і рэстаўрацыі культурнай спадчыны.  

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва