Лекцыя

“Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры”

“Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

5 лютага а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры”.

Гэта будзе першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію. 

Вобразы, ідэі, сюжэты, сімвалы, персанажы, сакральныя тэксты, падзеі і аб’екты, унутраныя сэнсы і асацыяцыі – складнікі традыцыйнай карціны свету, якія паўставалі часам у глыбокай старажытнасці, кшталтаваліся ад эпохі да эпохі, сталіся моваю культуры народа, асноваю яго культурных кодаў, тых няўлоўных сімвалаў і паняццяў, валоданне якімі яднае ўсіх носьбітаў культуры. 

Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры. 

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

іншыя выставы
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва