У музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбыўся музейны занятак "Дзецям пра ікону"

У музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбыўся музейны занятак "Дзецям пра ікону"
11 чэрвеня 2022 г. у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбыўся музейны занятак “Дзецям пра ікону (прэзентацыя абраза Маці Божай (кан. ХІХ – пач. ХХ ст.) з в. Дасовічы Машілёўскага раёна)”.

Ідэя музейнага занятка ўзнікла пасля таго, як супрацоўнікі ДУА «Хонаўскі ВВК ДС-СШ» Магілёўскага раёна звярнуліся з просьбай даследаваць абраз, перададзены ў школьны музей з суседняй вёскі Дасовічы. І ў той час як старшакласнікі навучальнай установы здаюць экзамены і праходзяць практыку, да нас (за 40 км) завіталі малодшыя.

Разам са старшым навуковым супрацоўнікам В.A. Чарняўскай рабяты даведаліся што такое абраз, як і кім ствараюцца абразы і для чаго прызначаны, чаму менавіта гэты абраз Маці Божай (кан. 19 – пач. 20 ст.), які амаль сто гадоў належыў адной сям'і, вельмі важны для музея іх школы. І, вядома, пазнаёміліся з традыцыямі і творамі беларускага іканапіса, якія захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Абраз вярнуўся ў экспазіцыі школьнага музея. А ў наступным навучальным годзе мы спадзяемся, што на лекцыю “Доўгачаканая нечаканасць – беларускі абраз” (беларускія іканапісныя традыцыі XVI-XIX стст.) да нас прыедуць і старшакласнікі.

Дзецям пра ікону
Дзецям пра ікону
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень