Урачыстая прэзентацыя выставы "Барыс Кустодзіеў" у філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея - Мастацкім музеі

Урачыстая прэзентацыя выставы "Барыс Кустодзіеў" у філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея - Мастацкім музеі
15 ліпеня 2023 года ў філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея - Мастацкім музеі - адбылася ўрачыстая прэзентацыя выстаўкі "Барыс Кустодзіеў" у гонар 145-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака, унікальнага майстра рускага мастацтва канца XIX - першай чвэрці XX стст.

Праект сімвалічна прэзентаваны ў перыяд Дзён Саюзнай дзяржавы на Славянскім базары. Экспазіцыю прадстаўляюць творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, ілюстраваныя мастаком кнігі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, фатаграфіі сямейнага альбома Кустодзіевых са збору Астраханскай дзяржаўнай карціннай галерэі імя П.М.Дагадзіна.

У святочным адкрыцці з уступным словам прыняла ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава. Падарункам для гасцей стала аўтарская экскурсія куратара выставачнага праекта, вядучага навуковага супрацоўніка НММ РБ Алы Васілеўскай.

1
1
1
1
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва