Выстава

Выстава "У родным краі як у раі"

Выстава "У родным краі як у раі"

Музей беларускага народнага мастацтва

З 8 лістапада па 8 снежня 2023 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" пройдзе выстава "У родным краі як у раі", на якой будуць прадстаўлены творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Дзяржынскага раёна.

Рэспубліка Беларусь славіцца сваімі майстрамі, якія прадстаўляюць сваю краіну на выставах, конкурсах і фестывалях. Для захавання і памнажэння культурнай спадчыны ў кожным раёне створаны Цэнтры культуры і народнай творчасці, аб’ядноўвая людзей рознага ўзросту. Кожны знаходзіць занятак і мае магчымасць вучыцца ў лепшых артыстаў і майстроў.

У Дзяржынскам раёне жывуць і працуюць цудоўныя людзі, якія ствараюць творы, напоўненыя цеплынёй і каханнем к свайму роднаму краю. Андрэй Мартынюк, Ала Балясава, Кацярына Казакевіч, Андрэй Мяцельскі, Дар’я Адамчук, Мікалай Рудзенкоў і Юлія Доўнар з’яўляюцца супрацоўнікамі аддзела рамеснай дзейнасці «Станькаўскі Дом майстроў» Дзяржынскага раёнага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Яны передаюць свой вопыт іншым людзям, пастаянна развівая сваі ўменні і пашырая веды ў розных сферах дзейнасці. 

Дзякуючы таленту майстроў была створана выстава «У радным краі як у раі», на якой прадстаўлены аўтарскія драўляныя механічныя гадзіннікі, вырабы з керамікі, калекцыі лялек і карціны, вышытыя роўняддзю. Усе гэтыя творы ўнікальныя і дораць станоўчыя эмоцыі, натхняючы на новыя ідэі.

1
1
1
  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень