Візіт генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург)

Візіт генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург)
27 верасня Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь наведала Ала Юр'еўна Манілава, генеральны дырэктар Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург). Ала Юр'еўна ўпершыню была ў музеі, пазнаёмілася з пастаяннай экспазіцыяй і часовымі выставамі і была ўражана багаццем калекцыі і высокім узроўнем экспазіцыйных пляцовак.

Падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Мастацкага музея Ганнай Уладзіміраўнай Конанавай быў вызначаны шэраг напрамкаў па супрацоўніцтве ў галіне выставачнай, навукова-асветніцкай і рэстаўрацыйнай дзейнасці. Раней у горадзе Мінску ў рамках Першага Беларуска-Расійскага музейнага форуму было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным Рускім музеем.

1
1
1
1
Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва