Сустрэча Уладзіміра Валер'евіча Громава з працоўным калектывам Мастацкага музея

Сустрэча Уладзіміра Валер'евіча Громава з працоўным калектывам Мастацкага музея
"Любіць нашу краіну можам толькі мы самі".

21 студзеня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Уладзіміра Валер'евіча Громава, народнага артыста Беларусі, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з працоўным калектывам.

У ходзе размовы народны артыст закрануў многія аспекты развіцця дзяржавы на сучасным этапе і абазначыў устойлівыя пазіцыі Беларусі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, сацыяльнай і культурнай палітыцы і іншых галінах.

Пасля завяршэння сустрэчы супрацоўнікі музея задавалі Уладзіміру Валер'евічу пытанні, якія іх цікавілі.

На пытанне аб тым, што для Уладзіміра Валер'евіча азначае быць патрыётам сваёй краіны, ён адказаў: "Любоў да сваёй краіны і жаданне зрабіць яе жыццё, а значыць сваё жыццё ў гэтай краіне, лепей, і перадаць яго дзецям". Народны артыст упэўнены, што "ўсеагульнае ўзаемапранікненне дабра – яно якраз і дазволіць жыць лепш, што называецца, жыць адзін для аднаго, гэта значыць краіна будзе для народа, краіна агульная".

Артыст з радасцю адказаў на пытанні, падзяліўся асабістымі прапановамі па ўдасканальванні працы ў сферы культуры і расказаў пра сваю адданасць музыцы і мастацтву ў цэлым.
Выдатным падарункам для калектыву музея стала душэўнае выкананне Уладзімірам Громавым песні "Жураўлі на Палессе ляцяць".

1
2
3
4
5
6
7
8
Падзеі
Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Саломапляценне"
Майстар-клас "Саломапляценне"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Ткацтва"
Майстар-клас "Ткацтва"

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30