Выстава беларускага мастака Вячаслава Шамшура “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”

Выстава беларускага мастака Вячаслава Шамшура  “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”
7 верасня 2023 года а 16-й гадзіне на пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20а) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Вячаслава Шамшура “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 30 твораў у тэхніцы пастэлі і алейнага жывапісу з калекцыі аўтара, выкананых ім на працягу апошніх 30 гадоў.

Рэалістычнае бачанне натуры і пэўная сюжэтная аснова з самага пачатку сталі той прызмай, праз якую мастак выяўляў свае адносіны да прыгажосці навакольнага свету. Такому выбару Вячаслава Шамшура ў свой час паспрыяла навучанне на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (зараз – універсітэт імя П. М. Машэрава) у моцных прыхільнікаў рэалістычнага мастацтва, вядомых графікаў і жывапісцаў, такіх як Р. Ф. Клікушын, І. М. Сталяроў, А. В. Гаўрушка.

Ужо з пачатку 1990-х гадоў Вячаслаў Шамшур больш увагі надае тэхніцы пастэлі, якая ў яго набыла новае гучанне, жывапісную дэкаратыўнасць і падкрэсленую дынаміку.

У творчасці майстра паступова склалася сістэма ўлюбёных тэм і матываў, якія можна будзе пабачыць у кампазіцыях, прадстаўленых на выставе “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”.

Напрыклад, значная колькасць твораў Вячаслава Шамшура прысвечана Мёршчыне – краю, дзе мастак нарадзіўся і вырас. Зямля, якую з такой улюбёнасцю ён піша, для яго тоесна злучна з радаводам.

Тэматычна роднаснай мёрскім краявідам з’яўляецца і серыя кампазіцый, прысвечаных Браслаўшчыне. Адметная прыгажосць воднага “люстэрка” даволі часта становіцца лейтматывам у пейзажах мастака. Амаль сімвалічна выглядае ў шэрагу твораў Вячаслава Шамшура дарога, што вядзе некуды ў далячынь. Гэтыя кампазіцыйныя прыёмы, як і выявы вясковых хатак, лазняў, матываў вясковага побыту, з’яўляюцца асабліва ўлюбёнымі для мастака, надаюць сюжэтны характар яго творам, нярэдка ператвараюцца ў іх вобразныя дамінанты.

У творчасці Вячаслава Шамшура можна казаць пра асаблівую паэтыку гарадскога пейзажа. І гэта не толькі краявіды Віцебска, хоць менавіта ён дамінуе ў яго апошніх кампазіцыях. Горад у мастака своеасаблівы, тут няма шуму і мітусні, неспакойных сучасных рытмаў і ўрбаністычных прыкмет, хуткасных транспартных і інтэнсіўных людскіх патокаў, тут часцей пануе мерны рух часу, даволі правінцыйны дух і нейкая надзвычай паэтычная мелодыя гарадскога матыву. Не аднойчы мастак звяртаўся да адлюстравання гарадскіх пейзажаў з выявамі вядомых віцебскіх храмаў, да стварэння кампазіцый, дзе імкнуўся перадаць своеасаблівую прыгажосць віцебскіх дваркоў ці адметную індывідуальнасць віцебскіх лазняў.

Свет пачуццяў і настрой у творах Вячаслава Шамшура заўсёды вылучаюцца адметнай душэўнасцю і цеплынёй. У іх суладдзі нараджаецца агульная атмасфера, танальнасць большасці мастацкіх вобразаў у яго кампазіцыях. Кожны яго твор – гэта часцей за ўсё пошукі новага кампазіцыйнага прыёму, рытмічных рухаў і каларыстычнай інтанацыі, што надае асаблівую прыцягальнасць творам Вячаслава Шамшура.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень