Выстава «Вясна, напоўненая святлом» у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

Выстава «Вясна, напоўненая святлом» у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
6 сакавіка 2024 года ў 18 гадзін 30 хвілін у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (Масква, Марасейка, 17/6) адбудзецца адкрыццё выставы «Вясна, напоўненая святлом», прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню. Выстава падрыхтаваная Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Сонца, капель, марозныя яркія дні, паўнаводныя рэкі, квітучыя сады і духмяныя букеты – гэта толькі малая частка асацыяцый з вясной, якімі дзеляцца праз свае творы аўтары. Жывапісныя партрэты, пейзажы, нацюрморты створаны беларускімі мастакамі розных пакаленняў: ад мэтраў (Сямён Дамарад, Алена Бархаткова, Ігар Бархаткоў, Глеб Отчык, Ганна Конанава, Антон Вырва) да студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Марта Шчэрбіч, Марына Хадаровіч, Ганна Садоўская, Кацярына Кошчанка). Жывапісцы нагадваюць нам пра самы чаканы сезон у годзе, магчымасць назіраць за абуджэннем вясны дзень пры дні і насычацца яе гуллівым настроем.

Пейзажныя кампазіцыі прадстаўнікоў пленэрнага жывапісу Сямёна Дамарада, Ігара Бархаткова, Антона Вырвы, маладых аўтараў Ганны Садоўскай, Кацярыны Кошчанка дазваляюць пранікнуцца чароўнасцю беларускай прыроды, атрымаць асалоду ад водару вясновых садоў, «апусціцца» ў глыбіні рэк і азёраў, сузіраць багацце і разнастайнасць колеравай гамы, адчуць усе праявы вясны: ад марознага дня да першага сенакосу. Напоўнены святлом і паветрам, эмацыянальна-пачуццёвы жывапіс Марыны Хадаровіч і Алены Бархатковай, каларытныя прадметныя кампазіцыі Глеба Отчыка адлюстравалі свежасць кветкавых кампазіцый, увасобілі прыгажосць і хуткабежнасць часу. Пачатак жыцця, адкрытасць да новай, неспазнанай будучыні сталі лейтматывам для прадстаўленых на выставе жаночых партрэтаў, напісаных Мартай Шчэрбіч і Марынай Хадаровіч, увасабленнем падабенства вясны і юнацтва.

Аўтараў гэтай выставы аб’яднала не толькі тэма экспазіцыі, арыгінальнасць аўтарскага выканання і яркая індывідуальнасць, алеі мастацтва пераасэнсоўваць навакольную рэчаіснасць, напаўняць самы просты сюжэт значнасцю, увасабляць глыбокія па змесце і запамінальныя вобразы роднай Беларусі.

У экспазіцыю ўвайшлі 28 твораў жывапісу.

Падзеі
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Батлеячны спектакль
Батлеячны спектакль

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень